Чыноўнікі Лукашэнкі паводзяць сябе так, як бы яны сарвалі куш. Межы Беларусі адкрываюць а Лукашэнка не вызваляе палітычных вязняў з турмаў, хаця і вызваліў дваіх каталіцкіх святароў. Перамога рэжыму? Аднак спецыяльны пасланнік Доналда Трампа не спяшаецца ў Беларусь. Лукашэнка прызнаўся што спадзяецца на перамовы з амерыканцамі яшчэ да канца года. Ці гэта азначае, што "вялікая здзелка" адкладаецца, а можа яе не будзе наогул?